BE RU EN

Згодна з версіяй Шораца Менск апярэдзіў Варшаву, Вільню і Мадрыд

  • 30.05.2016, 21:49

Менск паводле забяспечанасці гандлёвымі плошчамі апярэджвае Варшаву, Будапешт, Бухарэст, Вільню ды Мадрыд.

Пра гэта паведаміў старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац 30 траўня на гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу, піша «Салідарнасць».

Выказванне кіраўніка сталічнай вертыкалі выклікала іронію беларусаў, якія пакінулі каментары на пляцоўцы talks.by:

- А паводле кошту арэнды апярэджвае Монтэ Карла?

- А яно трэба пры такім узроўні жыцця столькі гэтых гандлёвых пляцовак? Калі палова насельніцтва жывуць за мяжой беднасці.

- А паводле бессэнсоўнасці гэтых плошчаў дык і наогул на першым месцы ў свеце!

- Яшчэ крыху, і гэтыя пляцоўкі будуць выкарыстоўваць пад арэнднае жыллё ды інтэрнаты.

Апошнія навіны