BE RU EN

ФК «Нёман» скасаваў кантракт з Андрэем Чухлеем

  • 30.05.2016, 15:57

Прычынай стаў канфлікт паўабаронцы з адным з гульцоў гарадзенскай каманды.

Як стала вядома football.by, «Нёман» паводле пагаднення бакоў скасаваў кантракт з 28-гадовым паўабаронцам Андрэем Чухлеем.

Паводле інфармацыі сайта, прычынай стаў канфлікт хаўбека з адным з гульцоў гарадзенскай каманды.

У гэтым сезоне Чухлей правёў 5 матчаў за «Нёман» у чэмпіянаце Беларусі, у якіх запісаў у свае дасягненні адзін галявы пас.

Апошнія навіны