BE RU EN

Алігатар сеў за стырно аўто, ратуючыся ад зоаабаронцы

  • 30.05.2016, 12:56

Рэптылію пакінулі на ноч у багажніку.

У амерыканскім горадзе Х'юстан абаронца дзікай прыроды выявіла алігатара за стырном свайго аўтамабіля. Аб гэтым паведамляецца на старонцы арганізацыі Gator Squad у Facebook, паведамляе Корреспондент.

Двухметровая рэптылія, спрабуючы збегчы з багажніка, дзе яе пакінулі на ноч, выбралася ў салон і захрасла паміж стырном і лабавым шклом.

У такім становішчы дзяўчына і выявіла драпежніка раніцай.

Зоаабаронца вызваліла алігатара з салона і даставіла ў мясцовую арганізацыю захавання дзікай прыроды Gator Squad, пра што сведчыць відэа.

Адзначаецца, што ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны