BE RU EN

За напад на Валянціну Быкаву распачатая крымінальная справа

  • 30.05.2016, 12:48

89-гадовая сястра пісьменніка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Ушацкага раёна бальніцы.

Паводле факта нападу на Валянціну Быкаву, сястру народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, расследуецца справа за прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 1 арт. 149 КК), паведамляе БелаПАН.

Адпрацоўваюцца розныя версіі таго, што адбылося, правяраецца кола асоб, якія могуць быць датычныя да злачынства.

89-гадовая жанчына знаходзіцца ў шпіталі, яна ў свядомасці.

Нагадаем, злачынства было ўчынена 27 траўня. У Валянціны Быкавай зламаная рука і некалькі рэбраў.

Апошнія навіны