BE RU EN

Вайскоўцы і чыноўнікі ў Расеі могуць застацца без Gmail і мэсэнджараў

  • 30.05.2016, 10:09

Мінэканомікі РФ прапануе Пуціну ўвесці забарону для чыноўнікаў і вайскоўцаў на выкарыстанне ў працы замежных мэсэнджараў і паштовых сэрвісаў.

У расейскім міністэрстве эканомікі прапанавалі забараніць вайскоўцам і чыноўнікам карыстацца па працы мэсэнджарамі і поштай замежных распрацоўнікаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе з прапановамі аб прыярытэце закупак расейскага праграмнага забеспячэння і абсталявання прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, піша liga.net.

Калі прапанова будзе адобраная, згаданым групам насельніцтва могуць забараніць карыстацца для рабочай перапіскі паштовым сэрвісам Gmail, а таксама мэсэнджарамі WhatsApp, Viber і Telegram.

Установа прапануе распаўсюдзіць забарону не толькі на прамое набыццё ПА, але і на закупку работ, паслуг у стварэнні і абслугоўванні інфармацыйных сістэм, а таксама на арэнду ПА. Для таго, каб матываваць расейцаў не парушаць гэтыя забароны, прапанавана ўвесці адміністрацыйнае пакаранне за закупку замежнага праграмнага забеспячэння і абсталявання.

Як паведамляе крыніца, у адміністрацыі Пуціна ходзяць размовы пра стварэннем расейскага «абароненага мэсэнджара» для дзяржорганаў.

Апошнія навіны