BE RU EN

Украінская разведка апублікавала імёны расейскіх афіцэраў, якія рыхтуюць снайпераў у «Л/ДНР»

  • 30.05.2016, 9:19

Сярод іх ёсць і беларусы.

Украінская разведка апублікавала звесткі расейскіх афіцэраў - выхадцаў з Крыма і Беларусі - якія займаюцца падрыхтоўкай снайпераў і сувязістаў у тэрарыстычных арганізацыях Л/ДНР.

Звесткі размешчаны ў паведамленні на сайце Галоўнай выведуправы МА Украіны.

Паводле звестак выведкі, падрыхтоўку снайпераў ажыццяўляюць расейскія інструктары ў навучальных цэнтрах у Ілавайску і Луганску, а таксама на палігонах Кадамоўскі і Кузьмінскі Растоўскай вобласці РФ.

У акупаваным Новаазоўску падрыхтоўку снайпераў і спецыялістаў спецыяльнай радыёсувязі ажыццяўляюць Рэшацілаў Мікалай Мікалаевіч і Сцяцко Аляксандр Аляксандравіч.

Так, старшы лейтэнант Рэшацілаў Мікалай Мікалаевіч з'яўляецца выхадцам Крыма і выпускніком Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча, прапісаны ў Кубінцы Маскоўскай вобласці.

Камандзірам групы спецсувязі роты спецпрызначэння з'яўляецца ўраджэнец горада Асіповічы Магілёўскага раёна Беларусі старшы лейтэнант Сцяцко Аляксандр Аляксандравіч, скончыў Новачаркаскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча сувязі. Ён таксама прапісаны ў горадзе Кубінка, прычым у доме, суседнім з домам Рэшацілава.

Агулам пры непасрэдным удзеле афіцэраў 45 асобнай брыгады Спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі Украіны падрыхтавана больш за 100 снайпераў, дыверсантаў разведвальных падраздзяленняў і спецыялістаў радыёсувязі.

Камандзірам 45 асобнай брыгады Спецыяльнага прызначэння Паветрана-дэсантных войскаў Расеі палкоўнік Панькоў Вадзім Іванавіч, які ў свой час праходзіў службу ва Узброеных Сілах Украіны

Нагадаем, 29 траўня страты ўкраінскіх вайскоўцаў склалі 5 чалавек забітымі, яшчэ чатыры жаўнеры былі параненыя.

Апошнія навіны