BE RU EN

У Малдове стартавалі супольныя з ЗША вучэнні

  • 3.05.2016, 21:47

У манеўрах будуць задзейнічаныя блізу 200 вайскоўцаў ЗША і 165 вайскоўца Малдовы.

Калона вайсковай тэхнікі ЗША, якая будзе задзейнічаная ў малдоўска-амэрыканскіх вучэннях Dragon Pioneer 2016, пераехала мяжу краіны раніцай 3 траўня ў кантрольна-транзітным пункце "Скуляны". Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на Omega.

ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА

Праз мяжу пераехала ўдвая больш тэхнікі, чым было афіцыйна заяўлена Міністэрствам абароны Малдовы.

Выданне са спасылкай на тэлеканал Publika паведамляе, што ў краіну заехала больш за 100 адзінак браняванай тэхнікі, нягледзячы на тое, што ў вучэннях быў заяўлены ўдзел 58 адзінак тэхнікі.

Калона прайшла пры падтрымцы спецпадраздзялення паліцыі з Кішынёва пасля таго, як яе праходжанню спрабавалі перашкодзіць некалькі дэпутатаў Партыі сацыялістаў у суправаджэнні актывістаў партыі.

Апошнія навіны