BE RU EN

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $45 за барэль

  • 3.05.2016, 21:16

На 21:00 ліпеньскія ф'ючэрсы нафты Brent прадаюцца за $44,86 за барэль.

Раніцай 3 траўня кошт нафты Brent перасягаў $46 за барэль, а на 16.00 складаў $45,57. Пры гэтым на мінулым тыдні кошт нафты ўзнімаўся вышэй за $48 за барэль, піша gordonua.com.

Сусветны кошт нафты пачаў імкліва зніжацца ў 2014 годзе, калі курсы дасягалі $115-118 за барэль. У Сусветным банку змянілі прагноз кошту нафты на 2016 год з $37 да $41. Пры гэтым у OPEC прагназуюць, што пад 2040 год кошт нафты вырасце да $160 за барэль.

Апошнія навіны