BE RU EN

Гендырэктар «Цмокаў»: Калі ў нас будзе хоць бы $7 мільёнаў, паставім Еўропу на калені

  • 3.05.2016, 20:40

Генеральны дырэктар БК "Цмокi-Мiнск" Юрый Шакола распавёў, якога бюджэту было б дастаткова клубу, каб паставіць Еўропу на калені.

Пра гэта Юрый Шакола распавёў у эфіры праграмы "Стоп-кадр" на канале "Беларусь 5", інфармуе "Прессбол".

- Аналізуючы пытанні з кантрактамі гульцоў, бюджэтам, магу сказаць смела, што калі мы калі-небудзь будзем мець хаця б 7 мільёнаў даляраў, то ўсю Еўропу паставім на калені. Калі ёсць у кагосьці такія грошы і амбіцыйныя планы, мы гатовыя сустрэцца і абмеркаваць, - заявіў Юрый Шакола.

Апошнія навіны