BE RU EN

БФСТ «Дынама»: Домрачава больш не ў спартыўнай камандзе КДБ

  • 3.05.2016, 18:53

Старонка аб Дар'і Домрачавай на сайце Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» была выдаленая ў другой палове дня 3 траўня.

Рэч у тым, што ўвагу карыстальнікаў інтэрнэту прыцягнула інфармацыя, што алімпійская чэмпіёнка праходзіць службу ў спартыўнай камандзе КДБ.

«Наша ніва» патэлефанавала ў БФСТ «Дынама», каб праверыць, чаму ж гэтая старонка выдаленая. «Таму што інфармацыя не абноўленая, састарэла. На сённяшні дзень Дар'я Домрачава не з'яўляецца чальцом спартовай каманды КДБ», - паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў «Дынама» Сяргей Шаўчэнка.

Раней прайшла інфармацыя, што Герой Беларусі, біятланістка Дар'я Домрачава праходзіць службу ў КДБ і мае ранг старшага лейтэнанта.

Апошнія навіны