BE RU EN

The Times: Асад таемна супрацоўнічаў з «Ісламскай дзяржавай»

  • 3.05.2016, 17:50

Як піша газета, «Ісламская дзяржава» і рэжым Башара Асада супрацоўнічалі ў сферах незаконнага гандлю нафтай і на поле бою.

«Мяркуючы з дакументаў, якія паступілі ад перабежчыкаў з ІД, «Ісламская дзяржава» і рэжым Асада супрацоўнічалі ў сферах незаконнага гандлю нафтай і на поле бою», - піша журналістка The Times Ханна Люсінда Сміт (пераклад inopressa.ru). Гэтыя дакументы падмацоўваюць сцвярджэнні, што Асад трываў і падсілкоўваў ІД, каб нашкодзіць цэнтрысцкай апазіцыі.

«Дакументы, пераважна рукапісныя, былі перададзеныя ў Sky News, праверыць іх у незалежных крыніцаў немагчыма», - паведамляе газета.

Са слоў аўтара, адзін з прыкладаў - узяццё Пальміры ў красавіку. «Сцвярджаецца, што вывад сіл ІД з горада быў абмеркаваны і ўзгоднены з сіламі Асада», - піша Сміт.

«У дакументах утрымліваюцца матэрыялы, якія тычацца гандлю нафтай. Адзін дакумент - просьба прапусціць праз блок-пасты кіроўцу, каб ён мог даехаць да лініі фронту і выменяць нафту, якую вязе, на ўгнаенні, якія шырока выкарыстоўваюцца для вытворчасці выбухоўкі», - гаворыцца ў артыкуле.

Апошнія навіны