BE RU EN

Андрэй Гусаў: Мы ўжо перамаглі ЗША

  • 3.05.2016, 13:01

Нацыянальная каманда Беларусі ў хакеі на старце чэмпіянату свету згуляе з топавымі камандамі.

Трэнер «Шахцёра» Андрэй Гусаў у інтэрв'ю паразважаў, наколькі добра для нацыянальнай каманды Беларусі на старце чэмпіянату свету правесці чатыры запар паядынкі з топавымі камандамі (Фінляндыі, ЗША, Канады і Славаччыны), паведамляе «Прессбол».

«Складана сказаць, добра гэта ці дрэнна. З аднаго боку, не будзе расслабленасці, бо давядзецца гуляць з топавымі камандамі. Але хачу адзначыць, што і з боку тых жа канадцаў ці амерыканцаў ужо не будзе шапказакідальніцкіх настрояў у дачыненні да беларусаў. Мы ўжо перамаглі ЗША, так што ўсе ведаюць магчымасці беларускай каманды. Недаацэнкі не будзе - гэта дакладна. З іншага боку, ёсць асцярогі, што чатыры складаныя матчы могуць фізічна падкасіць каманду. А пасля гэтага трэба будзе яшчэ гуляць і пажадана перамагчы немцаў, французаў і вугорцаў. Будзем спадзявацца, што функцыянальна хлопцы падрыхтуюцца нядрэнна», - мяркуе спартовец.

Апошнія навіны