BE RU EN

Расейскага хакера аштрафавалі ў ЗША на $6,9 мільёна

  • 3.05.2016, 12:47

Суд ЗША прызнаў расейскага праграміста Мікіту Кузьміна вінаватым у стварэнні віруса Gozi, які скраў у амерыканскіх банкаў мільёны даляраў.

Хакера прысудзілі да 37 месяцаў зняволення і вызвалілі, бо гэты тэрмін ён ужо адбыў у чаканні прысуду, піша onliner.by са спасылкай на Engadget. Акрамя таго, Мікіту Кузьміна абавязалі выплаціць штраф сумай $6,9 мільёнаў.

Абвінавачванне рэкамендавала асудзіць хакера на 84 месяцы зняволення, але суд зменшыў гэты тэрмін удвая, бо Кузьмін актыўна супрацоўнічаў са следствам і дапамог затрымаць сваіх змоўшчыкаў: латыша Дэніса Чалоўскіса і румына Міхая Ёнута Паунэску. Хоць праграміст і стаў свабодным чалавекам, але яму давядзецца кампенсаваць шкоду, прычыненую яго праграмай, і выплаціць ахвярам амаль $7 млн.

Упершыню з вірусам Gozi ўлады ЗША сутыкнуліся ў 2007 годзе. Ацэнкі яго распаўсюджанасці адрозніваюцца. Сервер, які захоўваў скрадзеныя вірусам звесткі, утрымліваў інфармацыю пра 10 000 банкаўскіх рахункаў, сярод заражаных кампутараў былі і машыны NASA. Акрамя непасрэдных крадзяжоў, Кузьмін здаваў свой вірус у арэнду іншым хакерам, на чым мог зарабіць да $250 000.

Апошнія навіны