BE RU EN

Берасцеец «замінаваў» гіпермаркет

  • 3.05.2016, 12:44

Непрацоўны 49-гадовы жыхар Берасця затрыманы за хлуслівае паведамленне аб мінаванні «Еўраопта».

Інцыдэнт адбыўся 2 траўня блізу 16.30. У адрозненне ад пераважнай большасці такіх выпадкаў гэтым разам асоба «мінёра» была вядомая адразу, паведамляе БелТА.

Мужчына сам патэлефанаваў у абласную ўпраўву МНС, прадставіўся і паведаміў, што заклаў выбуховае прыстасаванне каля дзвярэй службовага кабінета гіпермаркета. На месца здарэння прыбылі сапёрна-піратэхнічная і аператыўна-следчая групы, выратавальнікі, брыгада хуткай дапамогі.

Сапёры абследавалі памяшканне гандлёвага аб'екта, але выбуховае прыстасаванне не знайшлі. Эвакуацыя грамадзян не праводзілася. Супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Берасця затрымалі заяўніка, цяпер з ім працуюць следчыя. Высвятляюцца абставіны і матывы ўчынку, разглядаецца пытанне аб прыцягненні мужчыны да адказнасці.

Апошнія навіны