BE RU EN

У Наваградку за гадзіну выпала амаль дэкадная норма ападкаў

  • 3.05.2016, 10:58

Проліўні падтапілі прыватныя дамы ў горадзе Міндоўга.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Гарадзенскай абласной управы МНС.

Усяго за гадзіну з невялікім у Наваградку выпала 18 мм ападкаў, пры дэкаднай норме - 21 мм.

У выніку былі падтопленыя два прыватныя падворкі, зрэшты, адсяленне жыхароў не было патрэбнае. Акрамя таго, падтопленымі былі яшчэ шэсць прыватных падворкаў і ў склеп аднаго з шматкватэрных дамоў. Спецыялістамі ЖКГ і МНС праводзіліся работы для адпампоўвання вады.

Апошнія навіны