BE RU EN

Пачынаюць адключаць ацяпленне ў дзіцячых садках і школах

  • 3.05.2016, 9:52

У Менску 3 траўня пачнуць адключаць ацяпленне ў дзіцячых садках і школах у сувязі «са спрыяльным прагнозам надвор'я».

Ацяпляльны сезон з гэтага дня таксама скончыцца для бальніц, музеяў, архіваў і бібліятэк, паведамляе СТВ.

Летась у сталіцы падача цяпла ў садках, школах і ўстановах аховы здароўя была спыненая 24 красавіка.

Больш позняе адключэнне ацяплення сёлета выкліканае прахалодным надвор'ем, якое ўсталявалася ў Беларусі ў другой палове мінулага месяца.

Апошнія навіны