BE RU EN

У Менску зменіцца праца «рынкавых» аўтобусных маршрутаў

  • 3.05.2016, 9:50

У Менску ў сувязі са змяненнем рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў скарэктаваны графік аўтобусных маршрутаў 9 і 10 траўня.

Як паведамілі ў Менгарвыканкаме, 9 траўня праца аўтобусных маршрутаў №№76э, 83э, 89э, 114с, 125, 151э не плануецца.

Арганізуецца праца аўтобуснага маршруту №134с. На аўтобусных маршрутах №№130, 140 будзе паменшана колькасць рухомага складу.

10 траўня, у дзень святкавання Радаўніцы, праца аўтобусных маршрутаў №№76э, 83э, 89э, 125, 151э арганізуецца паводле графіку буднага дня.

На аўтобусных маршрутах №№130, 140 будзе паменшана колькасць рухомага складу.

Апошнія навіны