BE RU EN

Азаранка: Спадзяюся, гэты год будзе звязаны з прагрэсам

  • 3.05.2016, 8:08

Беларуска Вікторыя Азаранка пракаментавала перамогу над Алізэ Корне ў 2-м коле турніру ў Мадрыдзе - 6:3, 6:2.

- Я сустракалася з двума рознымі гульцамі на гэтым тыдні і здолела дастаткова добра прыстасавацца. Стараюся прагрэсаваць што ні дзень, стараюся сабраць усе кампаненты гульні ў адно.

Спадзяюся, гэты год будзе звязаны з прагрэсам, паляпшэннем маёй гульні, а памылкі дапамогуць вырасці ў прафесійным плане.

Корне - добры гулец, вельмі небяспечная спаборніца і цудоўны баец. Яна гуляе вельмі разнастайна. Я старалася засяродзіцца на ўласных дзеяннях, і гэта дапамагло перамагчы, - прыводзіць словы Азаранка Прессбол.

Апошнія навіны