BE RU EN

«Рэал» адсвяткаваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў разам з заўзятарамі

  • 29.05.2016, 21:59

У нядзелю, 29 траўня, тысячы заўзятараў «Рэала» адсвяткавалі перамогу ў Лізе чэмпіёнаў з гульцамі на плошчы Пласа дэ Сібелэс у Мадрыдзе.

Як паведамляе «Прессбол» са спасылкай на афіцыйны сайт мадрыдцаў, менавіта туды прыбыў аўтобус з камандай, якая прадэманстравала сваім прыхільнікам здабыты трафей.

Затым гульцы выйшлі на спецыяльную пляцоўку, каб падзякаваць заўзятарам за падтрымку на шляху да трафея.

Апошнія навіны