BE RU EN

Найстаражытнейшы горад Беларусі адзначае свой «дзень нараджэння»

  • 29.05.2016, 21:10

У Полацку святкуюць 1154-годдзе заснавання места.

З 27 траўня да 5 чэрвеня старажытны Полацк адзначае сваё 1154-годдзе. Галоўныя акцыі свята адбываюцца на плошчы Свабоды. Традыцыйна ў суботу і нядзелю на праспекце Францішка Скарыны праходзіць "Горад майстроў" з арыгінальнай пляцоўкай разьбяроў па дрэве, выставамі, святочным кірмашом.

29 траўня адбылася ўрачыстая цырымонія надання імя ганаровага грамадзяніна горада Полацка, пісьменніка Алеся Савіцкага бібліятэцы-філіі № 9 Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

У гэты дзень на плошчы Свабоды прайшоў рок-канцэрт, сярод іншых мясцовых рок-гуртоў выступіла і вядомая полацкая рок-каманда INDRA, паведамляе «Радыё Рацыя».

Апошнія навіны