BE RU EN

Нападніка «Крумкачоў» забралі ў войска

  • 29.05.2016, 20:11

Наступны месяц футбаліст Уладзімір Карп будзе служыць у зенітна-ракетных войсках каля Фаніпаля.

Нападнік «Крумкачоў» Уладзімір Карп адправіўся на службу ў рэзэрве. Наступны месяц футбаліст будзе служыць у зенітна-ракетных войсках каля Фаніпаля. Прысяга пройдзе 11 чэрвеня.

Уладзімір Карп пройдзе службу ў частцы 30151, пункце сталай дыслакацыі штаба 15-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА, адзначае афіцыйны сайт «Крумкачоў».

Апошнія навіны