BE RU EN

У Магілёве і Салігорску скасавалі канцэрты гурта IOWA

  • 29.05.2016, 19:10

Прычын скасавання арганізатары канцэртаў музыкам не паведамілі.

Гурт IOWA не выступіць у сваім родным горадзе - Магілёве, а таксама ў Салігорску. Пра гэта музыкі паведамілі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«22 траўня арганізатары нашых канцэртаў у Магілёве і Салігорску (Беларусь), паведамілі нам аб іх скасаванні. Мы выбачаемся перад гледачам і не ведаем, з якіх прычын арганізатары далей прадаюць квіткі. Будзьце ўважлівыя», - напісалі музыкі.

Канцэрт магілёўскіх музыкаў на іх радзіме павінен быў адбыцца 31 траўня ў спартыўным комплексе «Алімпіец».

Апошнія навіны