BE RU EN

У Парыжы 11 чалавек пацярпелі ад удару маланкі

  • 29.05.2016, 15:37

Дзесяць дзяцей і адзін дарослы пацярпелі ад удару маланкі ў парыжскім парку Монса на паўночным захадзе горада.

Шасцёра з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы. Пацярпелыя хаваліся ад навальніцы пад дрэвам, паведамляе руская служба BBC.

У выніку навальніцы і моцнай залевы таксама быў прыпынены матч Адкрытага чэмпіянату Францыі ў тэнісе «Ралан Гарос».

Апошнія навіны