BE RU EN

Lufthansa адмовілася ад палётаў у Венесуэлу

  • 29.05.2016, 14:34

Нямецкі авіяперавознік Lufthansa абвесціў, што перастае лётаць у Венесуэлу, якая перажывае эканамічны крызіс, што ўзмацняецца.

Палёты спыняцца з наступнага месяца, але Lufthansa спадзяецца аднавіць іх у найбліжэйшай будучыні, паведамляе руская служба ВВС.

У кампаніі кажуць, што кантроль над абаротам валюты, уведзены ў лацінаамерыканскай дзяржаве, робіць немагчымым для перавозніка перавод сваіх прыбыткаў у даляры і іх вывад за мяжу.

У Венесуэле цяпер назіраюцца высокая інфляцыя і востры недахоп тавараў першай неабходнасці.

Гэта ўжо выклікала хвалю акцый пратэсту. Апазіцыя ў Венесуэле сабрала больш за два мільёны подпісаў за правядзенне рэферэндуму аб адхіленні ад улады прэзідэнта Нікаласа Мадуры.

Апошнія навіны