BE RU EN

Сястра Быкава знаходзіцца ў цяжкім стане пасля нападу невядомых

  • 29.05.2016, 12:29

Валянціна Быкава застаецца ў рэанімацыі вушацкай лякарні.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка.

«Звязаўся з рэанімацыяй вушацкай лякарні. Інфармацыю даваць адмовіліся, сказалі толькі, што стан Валянціны Быкавай цяжкі. Падрабязней – толькі асабіста і толькі блізкім сваякам. Перадачы, сказалі, ніякія не трэба, маўляў, усё ёсць. Бяда ў тым, што найбліжэйшыя сваякі Валянціны Уладзіміраўны – гэта два пляменнікі (дзеці Васіля Быкава), адзін жыве ў Гародні, другі ў Менску», – напісаў Лабадзенка.

У пятніцу раніцай на Валянціну Быкаву напалі – ёй зламалі некалькі рэбраў і руку.

У ліпені Валянціне Уладзіміраўне споўніцца 90 гадоў.

Здарэнне з сястрой Васіля Быкава чамусьці не патрапіла ў афіцыйную зводку на Віцебскім абласным сайце МУС. Хоць вядома, што міліцыя і вушацкі райвыканкам у курсе падзей.

Апошнія навіны