BE RU EN

Мінфінансаў хоча пазычыць у беларусаў трыльён рублёў

  • 28.05.2016, 18:02

Мінфінансаў Беларусі 1 чэрвеня пачне продаж дзяржаблігацый на трыльён рублёў.

З гэтай мэтай з 1 да 17 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы будуць прапанаваныя дзяржаўныя рублёвыя кароткатэрміновыя аблігацыі, піша «Штодзённік».

Як гаворыцца ў паведамленні Мінфінансаў, набыць іх змогуць як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Намінальны кошт адной каштоўнай паперы - 1 млн рублёў, дата выплаты - 21 ліпеня 2016 года.

Адсоткавы даход у аблігацыях - 16,4% гадавых. Яго выплата будзе праводзіцца пры пагашэнні.

Апошнія навіны