BE RU EN

У Маладзечне «замінавалі» кватэру - эвакуяваныя 56 чалавек

  • 28.05.2016, 16:34

Праз паведамленне аб «мінаванні» кватэры ў Маладзечне былі эвакуяваныя жыхары пяціпавярховіка па вуліцы Ф.Скарыны, 38.

Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне аб мінаванні кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховіка паступіла 27 траўня а 9.29. Супрацоўнікі РАУС, якія прыбылі на месца, эвакуявалі з дому 56 чалавек, піша БелаПАН.

Было праведзенае абследаванне дома, выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена.

Апошнія навіны