BE RU EN

На польскай мяжы рыхтуюць спецыяльныя палосы для пілігрымаў

  • 28.05.2016, 16:07

Падчас Сусветных дзён моладзі польскія межы будуць абсталяваныя адмысловымі палосамі для наведвальнікаў.

На час правядзення ў Польшчы Сусветных дзён моладзі, з 26 да 31 ліпеня, КПП будуць дадаткова абсталяваныя палосамі для абслугоўвання пілігрымаў, інфармуе «Радыё Польшча».

Для гарантавання бяспекі і рэалізацыі часовага кантролю на ўнутраных межах ЕЗ будуць прыцягнутыя 1,5 тысячы работнікаў памежнай службы. На вонкавай мяжы будзе працаваць поўны штат КПП для якаснага абслугоўвання паломнікаў, якія прыбываюць у Польшчу з усходу.

Кантроль на межах Польшчы з краінамі ЕЗ - Нямеччынай, Чэхіяй, Славаччынай і Літвой, а таксама ў партах і на аэрадромах, часова будзе дзейнічаць з 4 ліпеня (яшчэ перад самітам NАТО ў Варшаве) да 2 жніўня (ужо пасля правядзення Сусветных дзён моладзі).

Госці з Шэнгенскай зоны павінны будуць мець пры сабе дакументы, якія пацвярджаюць асобу падарожніка і ягонае грамадзянства. Прыбылыя з трэціх краін, павінны будуць мець пры сабе дакументы, якія даюць права на перасячэнне мяжы (пашпарт) і знаходжанне ў Польшчы (віза).

Апошнія навіны