BE RU EN

На выходных у Беларусі будзе да 28°С

  • 28.05.2016, 11:42

Сёння на надвор'е Беларусі будзе адчувацца ўплыў цёплай і няўстойлівай паветранай масы.

Чакаецца пераменная воблачнасць.

Як адзначылі ў Гідраметцэнтры рэспублікі, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +21.. + 26°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

29 траўня ўначы па ўсходняй палове, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11.. +16°С, максімальная ўдзень +22.. +28°С.

Апошнія навіны