BE RU EN

У менскім метро пасажыр атрымаў траўму пасля ўдару вагонам

  • 28.05.2016, 10:29

Сёння раніцай на станцыі метро «Каменная Горка» малады чалавек ледзь не ўпаў на рэйкі перад надыходзячым цягніком.

Стоячы за абмежавальнай лініяй каля краю платформы, хлопец стаў нахіляцца наперад і атрымаў траўму галавы пасля датычнага ўдару вагонам.

- Гэта адбылося прыкладна а 7.30 раніцы. Падчас прыбыцця на станцыю цягніка малады чалавек стаяў за жоўтай лініяй. Мне цяжка даваць ацэнку стану яго здароўя, але, імаверна, яму стала дрэнна, і ён нахіліўся наперад. У гэты момант адбыўся датычны ўдар - распавёў Onliner.by прэс-сакратар менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін. – Хлопца адкінула на платформу. Была выкліканая хуткая дапамога. Лекары забралі яго з сур'ёзнай чэрапна-мазгавой траўмай.

- У сувязі з тым, што здарылася не лішнім будзе нагадаць, што пасажырам варта не заступаць за абмежавальную лінію на краю платформы. У гарачае надвор'е, калі павышаецца рызыка пагаршэння самаадчування і галавакружэння, гэтае патрабаванне асабліва актуальнае – дадаў Андрэй Кузьмін.

Апошнія навіны