BE RU EN

Актывісты дапамагаюць Ніне Багінскай купіць новую маёмасць наўзамен канфіскаванай

  • 27.05.2016, 20:14

У 69-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай судовыя выканаўцы ў яе адсутнасць забралі мікрахвалёўку ды пралку.

Пра гэта актывістка кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава напісала ў «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

«Сябры! Абвешчаны збор сродкаў на куплю пралкі ды мікрахвалёўкі для Ніны Багінскай. Трэба сабраць 6 млн бел руб на пралку і 1 млн на мікрахвалёўку. Сродкі можна пералічыць на картку Беларусбанка 9112 0001 5629 8586 тэрмін дзеяння да 07/20», - гаворыцца ў паведамленні.

«Ужо 500 тысяч сабрана! Дзякуй вам! Так трымаем далей!» - дадала Юлія Сцяпанава.

Нагадаем, у Ніны Багінскай канфіскавалі маёмасць і наклалі арышт на лецішча. У 69-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай судовыя выканаўцы ў яе адсутнасць забралі мікрахвалёўку ды пралку.

Апошнія навіны