BE RU EN

Ватыкан назваў адну з умоў прыезду Папы ў Беларусь

  • 27.05.2016, 17:12

Да прыезду Папы Рымскага ў Беларусь Ватыкан павінен даведацца пра ўсе праблемы касцёла ў краіне.

Адной з умоў, неабходных для прыезду Папы Францішка ў Беларусь, з'яўляецца дасведчанасць Святога пасаду пра праблемы беларускага каталіцкага касцёла. Пра гэта заявіў журналістам папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які прайшоў 24-26 траўня ў Гародні, паведамляе БелаПАН.

«Каб гэтая сустрэча была плённай, фундаментальнай рэччу павінна быць інфармаванне Святога пасада пра ўсе праблемы, з якімі сутыкаецца касцёл у Беларусі. Я ведаю, што ў Беларусі, як і ў кожнай краіне, часам здараюцца цяжкасці, але іх не трэба замоўчваць, а казаць, як ёсць - праўду», - мяркуе Зянон Грахалеўскі.

«Разам з тым я рады таму, што касцёл у вас расце, і вы ў сваю чаргу радуецеся сваёй веры, гэта вельмі важна», - дадаў Грахалеўскі.

Нагадаем, на сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам 21 траўня ў Ватыкане Лукашэнка запрасіў пантыфіка наведаць Беларусь. «Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі ніводным месцы свету», - сказаў ён.

Апошнія навіны