BE RU EN

Раман Бяссмертны: У Беларусі і Казахстане запушчаны «данбаскі сцэнар»

  • 27.05.2016, 16:27

Былы амбасадар Украіны ў Менску мяркуе, што ў Беларусі і Казахстане пачынаецца разгортванне падзей паводле сцэнару стварэння «народных рэспублік».

Пра гэта ў эфіры ток-шоў «Права на ўладу» заявіў былы прадстаўнік Украіны ў трохбаковай кантактнай групе, экс-амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны, паведамляе ТСН.

Прынамсі, са словаў Бяссмертнага, на поўначы Казахстана фактычна пачаўся працэс стварэння «Паўночна-Казахстанскай рэспублікі» пасля таго, як прэзідэнт краіны наведаў Крэмль.

«Сітуацыя абвастрылася ў двух ўсходніх абласцях Беларусі і яна блізкая да зрыву», - сказаў ён.

Нагадаў Бяссмертны таксама пра абвастрэнне сітуацыі ў Сірыі і актывізацыі паставак зброі з РФ на акупаваныя тэрыторыі Данбаса.

Бяссмертны ўпэўнены, што вызваленне незаконна асуджанай у РФ народнага дэпутата, дэлегаты Украіны ў ПАРЕ, украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі - гэта, з пункту гледжання «крамлёўскіх стратэгаў», звяно ў ланцужку дыскрэдытацыі ўкраінскай улады і прэзідэнта.

Апошнія навіны