BE RU EN

Сталі вядомыя новыя факты пра карысць чорнага шакаладу

  • 27.05.2016, 15:45

Рэгулярнае ўжыванні горкага шакаладу зніжае рызыку захворванняў сэрца і сасудаў.

Пры дысбактэрыёзе і хваробах сэрца карысны горкі шакалад. Пра гэта сведчаць звесткі даследавання навукоўцаў з Універсітэта Луізіяны, паведамляе newsyou.info.

Даследчыкі высветлілі, што карысць горкага шакаладу для арганізма палягае ў падаўленні патагеннай мікрафлоры кішачніка.

Са словаў спецыялістаў, гэты прадукт дапамагае бактэрыям кішачніка хутчэй расці і выпрацоўваць рэчывы, якія перашкаджаюць унутраным запаленням.

У той жа час, пры рэгулярным ужыванні горкага шакаладу ў крыві чалавека павышаецца ўзровень супрацьзапаленчых рэчываў, якія зніжаюць рызыку захворванняў сэрца і сасудаў.

Спецыялісты раяць ужываць горкі шакалад са свежай садавінай і ягадамі.

Апошнія навіны