BE RU EN

Відэахіт: альпіністка паднялася на 33-павярховы хмарачос з дапамогай пыласосаў

  • 27.05.2016, 14:21

LG для рэкламы вакуумных пыласосаў запрасіла вядомую скалалазку Сіеру Блэйр-Койл.

Ёй прапанавалі падняцца на 33-павярховы хмарачос вышынёй 140 м з дапамогай двух пыласосаў, з чым яна выдатна справілася, паведамляе slashgear.com (пераклад - segodnya.ua)

Замест звыклых для пыласоса насадак выкарыстоўваліся прысоскі, а таксама акумулятары, якія забяспечвалі працу тэхнікі. Магутнасці двух пыласосаў хапіла, каб утрымаць на слізкай паверхні саму спартоўку і незвычайны «альпінісцкі» рыштунак, агульная вага якога склала 70 кг. Для бяспекі выкарыстоўваўся страховачны трос.

Апошнія навіны