BE RU EN

Расейцы сабралі корпус рэактара для другога энэргаблока БелАЭС

  • 27.05.2016, 12:07

Першы энэргаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020-м.

У Валагодзкім філіяле кампаніі «АЭМ-тэхналогіі» завершаная зборка корпуса рэактара для другога энэргаблока Беларускага АЭС, паведамляе прэс-служба «Атомэнэргамаша» - машынабудаўнічага дывізіёна «Расатама», у які ўваходзіць стваральнік корпуса. Гэтая ж кампанія займалася першым корпусам, які ўжо прыехаў у Беларусь.

На гэты момант вядзецца падрыхтоўка да зваркі апошняга калавага шва, паралельна вядзецца падрыхтоўка ўнутрыкорпусных прылад рэактара. Цягам месяца плануецца завяршыць работы ў будаўніцтве шахты, блока ахоўных труб і выгародку рэактара.

Першы энэргаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020-м. У Астраўцы мантуецца экспэрыментальны, дагэтуль не выпрабаваны расейскі рэактар 1200 ВВЭР (вода-вадзяны энэргетычны рэактар).

Нагадаем, што 4 траўня на Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынка ядзернага абслугоўвання.

Апошнія навіны