BE RU EN

Некалькіх фігурантаў у справе «Трайпла» выпусцілі пад хатні арышт

  • 27.05.2016, 10:49

Аднак Юрый Чыж і яго намеснік - па-ранейшаму ў СІЗА КДБ.

Некаторым фігурантам у справе «Трайпла» змянілі меру стрымання на хатні арышт, паведамляе «Салідарнасць» са спасылкай на «Народную волю». У прэс-службе КДБ гэтую інфармацыю не пацвердзілі, парэкамендаваўшы звярнуцца па адказ праз некалькі дзён.

У той жа час кіраўнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж і яго намеснік па эканамічных і фінансавых пытаннях Эдмунд Тышкевіч па-ранейшаму знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

«Народная воля» паведамляе, што Чыж знаходзіцца ў самай звычайнай камеры. Разам з ім на суседніх нарах - экс-супрацоўнік КДБ Дзмітрый Верэтэнскі, які з'яўляецца адным з асноўных удзельнікаў гучнай справы пра банду Канстанціна Вілюгі, якая займалася распаўсюджваннем спайсаў.

Адвакат і сябры сям'і падрабязнасці арышту і крымінальнай справы не абмяркоўваюць. Блізкія рэгулярна прыносяць перадачы Чыжу.

Апошнія навіны