BE RU EN

Аляксандр Мартыновіч: Трэба зразумець - мы не топ-каманда. Ды і ўся краіна ў нас не «топ»

  • 27.05.2016, 10:14

Меркаванне балельшчыкаў пра каманду Беларусі ў футболе - лакмусавая паперка аб становішчы спраў у краіне.

Абаронца каманды Беларусі Аляксандр Мартыновіч у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» Сяргею Азаркевічу ў тым ліку распавёў пра стаўленне да заўзятараў.

- Сакавіцкія фразы аб негатыве з боку заўзятараў каманды былі кінутыя на эмоцыях ці гэта тваё ўстоянае меркаванне?

- Не маю нічога супраць нашых заўзятараў. Яны маюць права патрабаваць выніку ад каманды. Яны - наша лакмусавая паперка: як гуляем, так і рэагуюць. Раз рэакцыя такая - значыць, мы, гэта заслужылі. Але ў той жа час трэба зразумець: мы не топ-каманда. Ды і ўся краіна ў нас не «топ» - ва ўсіх сферах цяжка. Таму хочацца, каб людзі больш аб'ектыўна ацэньвалі сітуацыю.

Цалкам згодны з тым, што пры нашай дрэннай гульні павінна быць крытыка. Аднак не варта канцэнтраваць увагу толькі на дрэнным. І ў прыемныя, і ў сумныя моманты мы павінны быць адзіным цэлым. Вось, да прыкладу, наша хакейная каманда - так, не атрымалася на чэмпіянаце свету, штосьці пайшло не так. Але, магу сказаць за сябе і за шматлікіх знаёмых, усё роўна перажываеш за хлопцаў, падтрымліваеш іх. Памятаеш, што летась было нашмат лепш. Тут праваліліся, бывае. Але надзея на лепшае ёсць.

Апошнія навіны