BE RU EN

Джэк Ма: Людзі змогуць жыць не менш за 200 гадоў

  • 27.05.2016, 9:03

З наяўнымі тэхналогіямі навукоўцы змогуць пераўтварыць чалавечае цела.

Уладальнік Alibaba Джэк Ма заявіў, што чалавек можа жыць не менш за дзвесце гадоў.

З яго слоў, з наяўнымі тэхналогіямі навукоўцы змогуць пераўтварыць чалавечае цела цягам бліжэйшых сарака гадоў і знайсці формулу неўміручасці, паведамляе hitech-news.ru.

Кітайскі бізнэсовец упэўнены, што праз 30-40 гадоў навукоўцы знойдуць метад падаўжэння чалавечага жыцця і сакрэт неўміручасці. Калі ж гэтага атрымаецца дасягнуць, то давядзецца прымаць закон, які забароніць жыць больш за 200 гадоў. Пра гэта ўсім Джэк Ма распавёў на Астанінскім эканамічным форуме.

Як кажа мільярдэр, усе цяперашнія тэхналогіі дазволяць дасягнуць поспеху ў пошуку сакрэту вечнага жыцця. Можна будзе цалкам лячыць рак і іншыя небяспечныя хваробы. Ма абсалютна ўпэўнены, што ў найбліжэйшыя сорак гадоў навукоўцы здолеюць раскадаваць цела чалавека.

Кіраўнік Alibaba мяркуе, што людзі не змогуць вытрымаць канкурэнцыю з кампутарамі. Шмат людзей перажывае, што яны праз гэта могуць страціць працу. Ма думае інакш, з яго слоў, развіццё новых тэхналогій толькі створыць новыя працоўныя месцы для чалавецтва.

Апошнія навіны