BE RU EN

Віталь Гуркоў выйшаў у фінал ЧС у тайскім боксе

  • 26.05.2016, 22:52

Віталь Гуркоў, «народны чэмпіён», перамог у паўфінале Чэмпіянату свету ў тайскім боксе і выйшаў у фінал.

Чэмпіянат праходзіць у Стакгольме, нагадвае «Наша ніва».

Нагадаем, 17 траўня, наш шматразовы чэмпіён свету па муай-тай і Заслужаны майстар спорту Віталь Гуркоў вылецеў у шведскі Ёнчопінг, дзе праходзяць спаборніцтвы.

Чэмпіянат свету яшчэ да яго пачатку даецца Віталю Гуркову няпроста. У сакавіку баец, які паралельна займаецца творчай дзейнасцю ў складзе гурту Brutto, нечакана для многіх вярнуўся на рынг і перамог на чэмпіянаце Беларусі. Неўзабаве стала вядома, што байца выключылі са стаўкі ў Мінспорту, і на яго паездку ў Швецыю няма грошай.

Беларусы ў рамках праекта «Народны чэмпіён» за лічаныя гадзіны сабралі для Гуркова неабходную суму. Праўда, пазней стала вядома, што Федэрацыя муай-тай усё ж знайшла грошы для байца ў дзяржбюджэце.

Акрамя Гуркова (75 кг) у складзе нацыянальнай каманды выступяць і іншыя зоркі сусветнага маштабу. Гэта перш за ўсё Андрэй Кулебін (71 кг), Дзмітрый Варэц (67 кг) і Дзмітрый Валент (81 кг).

Чэмпіянат скончыцца 28 траўня.

Апошнія навіны