BE RU EN

Трамп сабраў дастатковую для вылучэння ў прэзідэнты колькасць галасоў

  • 26.05.2016, 19:05

Усяго для вылучэння кандыдата патрабуецца 1237 галасоў.

Агенцтва Associated Press, якое вядзе падлік галасоў выбарцаў, налічыла дастатковую іх колькасць для намінавання мільярдэра Дональда Трампа кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, піша РБК.

Гэты вынік быў дасягнуты пасля таго, як невялікая група выбарцаў, якія яшчэ не вызначыліся з перавагамі, распавяла AP, што аддасць галасы за Трампа на партыйным з'ездзе ў ліпені.

Усяго для вылучэння кандыдата патрабуецца 1237 галасоў, але паводле падлікаў AP яго ўжо падтрымліваюць 1238 выбарцаў. Паводле вынікаў апошняга партыйнага галасавання ў штаце Вашынгтон Трамп набіраў 1229 галасоў.

7 чэрвеня рэспубліканскія праймерыз пройдуць яшчэ ў пяці штатах. У выніку якіх вызначыцца, каму з прэтэндэнтаў адыдуць галасы яшчэ 303 выбарцы. Агенцтва адзначае, што ў Трампа ёсць шанцы атрымаць усе гэтыя галасы і пазбегнуць галасавання на з'ездзе.

Апошнія навіны