BE RU EN

Суд у Чачні прысудзіў двух украінцаў да 22,5 і 20 гадоў

  • 26.05.2016, 18:10

Грамадзяне Украіны Мікалай Карпюк і Станіслаў Клых прысуджаныя Вярхоўным судом Чачні да 22,5 і 20 гадоў пазбаўлення волі.

Вярхоўны суд Чачні вынес прысуд былым чальцам украінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Украінская нацыянальная асамблея - Украінская народная самаабарона» Мікалаю Карпюку і Станіславу Клыху - іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў баявых дзеяння на баку чачэнскіх сепаратыстаў у 1990-х гадах, паведамляе РІА «Новости».

Карпюка прысудзілі да 22,5 гадоў пазбаўлення волі, Клыха - да 20 гадоў.

Да 22 гадоў калоніі строгага рэжыму 24 траўня прасіў прысудзіць іх пракурор, піша РБК.

Апошнія навіны