BE RU EN

Беларускія весляры ў Францыі патрапіліся на допінгу

  • 26.05.2016, 17:59

17 допінг-пробаў беларускіх весляроў паказалі станоўчы вынік на забароненае рэчыва мельдоній.

Спартоўцы каманды Беларусі ў веславанні на байдарках і каноэ маглі ўжываць забароненае рэчыва мельдоній, а таксама іншы «больш цяжкі» допінг. Пра гэта паведамляе французская газета Le Monde (пераклад - ТАСС) са спасылкай на крыніцу, блізкую да расследавання.

12 красавіка падчас збору ў Францыі у камандзе Беларусі ў веславанні на байдарках і каноэ правялі вобшук і размову з боку мясцовага антыдопінгавага агенцтва, паліцыі і пракуратуры.

Ператрус быў ініцыяваны антыдопінгавым агенцтвам Францыі і дазволены пракурорам горада Ажэн з прыцягненнем паліцэйскіх сіл. Пазней, галоўны трэнер каманды Уладзімір Шантаровіч адзначыў, што ператрус весляроў у Францыі з мэтай пошуку мельдонія з'яўляўся правакацыяй, накіраванай на адхіленне каманды ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

17 допінг-пробаў беларускіх весляроў паказалі станоўчы вынік на забароненае рэчыва мельдоній, канцэнтрацыя якога ў крыві спартоўцаў не ўдакладняецца. Акрамя таго, адзначаецца, што падчас ператрусу былі знойдзеныя сляды «больш цяжкага допінгу, чым мельдоній», «прадукты стымулявання» і «прылады для падскурнага, унутрыцягліцавага ды іншых спосабаў увядзення лекавых сродкаў». Цяпер справа перададзеная ў Вышэйшы суд горада Ажэн.

Апошнія навіны