BE RU EN

На саміце G7 Японія і Еўразвяз падпісалі гандлёвае пагадненне

  • 26.05.2016, 17:46

У Японіі праходзіць двухдзённы саміт «Вялікай сямёркі».

Японія і еўрапейскія партнёры ў G7 у чацвер прынялі супольную заяву аб неабходнасці хутчэйшага дасягнення пагаднення аб свабодным гандлі і эканамічным партнёрстве Японіі і ЕЗ (Japan-EU EPA/FTA), заявіў кіраўнік японскага Кабміна Сіндза Абэ, піша ria.ru.

«Лідары Японіі, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Вялікай Брытаніі зрабілі сёння супольную заяву аб пагадненні ў эканамічным партнёрстве Японіі і Еўрапейскага Звязу. У гэтай заяве яны пацвердзілі прыхільнасць хуткаму дасягненню палітычнай дамоўленасці ў гэтым пагадненні як мага раней у 2016 годзе», - сказаў Абэ падчас чарговай сесіі на саміце «Вялікай сямёркі».

Паводле ягоных слоў, рэалізацыя гэтага пагаднення «прынясе выгаду не толькі для Японіі і Еўразвязу, але і для ўсёй сусветнай эканомікі». «Я маю намер прадоўжыць перамовы аб укладанні гэтага пагаднення з маімі партнёрамі», - дадаў Абэ.

Першыя перамовы паміж Японіяй і ЕЗ аб укладанні пагаднення аб свабодным гандлі адбыліся ў 2013 годзе. Токіё ў найбольшай ступені цікавіла скасаванне падаткаў на ўвоз аўтамабіляў і электроннай тэхнікі, Брусэль - пашырэнне экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі. У шэрагу пытанняў паміж бакамі паўсталі сур'ёзныя разыходжанні.

Апошнія навіны