BE RU EN

Падчас «Джазавых субот ля Ратушы» выступіць амерыканскі вайсковы аркестр

  • 26.05.2016, 16:47

У гэтым годзе аматараў джаза чакаюць сустрэчы з музыкамі з ЗША, Польшчы, Брытаніі, Італіі, Румыніі, Францыі і Беларусі.

У Менску зноў пройдзе фестываль «Джазавыя суботы ля Ратушы». Канцэрты пройдуць у тры суботы: 11, 18 і 25 чэрвеня. Зоркі джазу сусветнага класа прыедуць у Менск, каб зацікавіць мясцовую публіку. У гэтым годзе аматараў джаза чакаюць сустрэчы з музыкамі з ЗША, Польшчы, Брытаніі, Італіі, Румыніі, Францыі і Беларусі, у тым ліку і Джаз-бэнд Аркестр вайскова-паветраных сілаў ЗША ў Еўропе, паведамляе «Еўрарадыё».

Падчас «Джазавых субот ля Ратушы» выступяць:

Sachal Vasandani (ЗША) – вакаліст, які скарыў увесь свет, яскравае адкрыццё джазавай Амерыкі.

Mietek Szcześniak and Krzysztof Herdzin trio (Польшча) - прадстаўнікі класічнага джаза, вядомыя ва ўсёй Еўропе.

Apple Tea Jazz Band (Беларусь) - мэтры беларускага джаза з гісторыяй у 20 гадоў.

Ambassadors - Джаз-бэнд Аркестр вайскова-паветраных сілаў ЗША ў Еўропе. Аркестр складаецца з музыкаў, якія знаходзяцца на службе ў Вайскова-паветраных сілах ЗША. Менавіта яны прадаўжаюць музычныя традыцыі маёра Глена Мілера.

Ian Shaw (Вялікая Брытанія) і трыё Канстанціна Гарачага (Беларусь). Голас Ian Show музычныя крытыкі называюць «голасам дзесяцігоддзя».

Nils Wogram (Нямеччына) - Bojan Z. Duo (Францыя) - дуэт, які па-майстэрску спалучае джаз з элементамі балканскай, класічнай, поп і рок-музыкі.

Elena Mindru (Румынія) - вакалістка, чый аксамітны голас дапамог ёй стаць лаўрэаткай прэстыжнага конкурсу Shure Montreux Jazz Voice Competition, дзе яна атрымала прэмію і прыз глядацкіх сімпатый з рук самога Куінсі Джонса.

Джазавы аркестр Veneto (Італія)

Anatoly Taran trio (Беларусь) - трыё акардэаніста Анатоля Тарана, тройчы ўладальніка гранд-прэміі «прэзідэнта» Рэспублікі Беларусь, стыпендыята спецыяльнага «прэзідэнцкага» фонду для падтрымкі таленавітай моладзі, лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў.

Апошнія навіны