BE RU EN

Улады не змаглі запоўніць паліцы гіпермаркетаў Чыжа

  • 26.05.2016, 16:17

Нягледзячы на тое, што чыноўнікі ўзялі на сябе абавязак вярнуць пастаўшчыкоў у гандлёвую сетку, гіпермаркеты па-ранейшаму не маюць шмат асартыменту.

У гіпермаркетах сталічнай сеткі ProStore па-ранейшаму многія паліцы пустыя, паведамляе «Радыё Рацыя».

Як паведамляў раней сайт charter97.org, фота напалову пустых паліц у крамах сталічнай сеткі ProStore сталі з'яўляцца ў СМІ пасля затрымання бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў сакавіку гэтага года. Абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў прадпрымальнік з'яўляецца асноўным уладальнікам групы кампаній «Трайпл», куды ўваходзяць і гіпермаркеты ProStore. Паведамлялася, што дэфіцыт асартыменту тавараў паўстаў праз запазычанасць рытэйлера перад пастаўшчыкамі, але яшчэ 6 траўня гандлёвая сетка заявіла, што развязвае праблемы з асартыментам.

ФОТА: Канстанцін Заблоцкі
ФОТА: Канстанцін Заблоцкі
ФОТА: Канстанцін Заблоцкі
ФОТА: Канстанцін Заблоцкі
ФОТА: Канстанцін Заблоцкі
ФОТА: Канстанцін Заблоцкі

На сайце кампаніі нават з'явілася фота запоўненых паліц і навіна з аптымістычным загалоўкам «Мы вяртаем усё на свае месцы!». А 12 траўня была створаная рабочая група для маніторынгу сеткі гіпермаркетаў ProStore, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Галоўнай управы спажывецкага рынку Менгарвыканкама, Міністэрства гандлю, Міністэрства падаткаў і збораў, «Беларусбанка», а таксама кампаніі «Прастор-Трэйд».

«Працоўная група развязвае існыя праблемы ў працоўным парадку, праводзяцца маніторынгі. Робіцца ўсё для таго, каб вярнуць увесь асартымент тавараў на паліцы крамаў», - паведамілі журналістам у галоўнай управы спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Аднак, сітуацыя пасля гэтага так і не змянілася.

Апошнія навіны