BE RU EN

Грузія святкуе Дзень Незалежнасці

  • 26.05.2016, 15:40

26 траўня 1918 года была абвешчаная незалежная Грузінская дэмакратычная рэспубліка.

26 траўня Грузія адзначае Дзень Незалежнасці. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць дзяржавы. Грузінская дэмакратычная рэспубліка была прызнаная 23 краінамі Еўропы і праіснавала да лютага 1921 года, а потым прыйшлі «саветы».

31 сакавіка 1991 году на рэферэндуме за аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці Грузіі прагаласавалі 98,93% грамадзян. Вярхоўны Савет Грузіі прызнаў сапраўдным Акт аб незалежнасці 1918 года і Канстытуцыю 1921 года.

«Еўрарадыё» апублікавала фотарэпартаж са святкавання Дня Незалежнасці ў Грузіі.

Апошнія навіны