BE RU EN

Японцы паказалі лідараў G7 у выглядзе супергерояў анімэ

  • 26.05.2016, 14:41

Лідары G7 у выглядзе кардонных супергерояў былі выстаўленыя ў фае памяшкання для саміту.

У Японіі лідары "Вялікай сямёркі" з'явіліся ў выглядзе супергерояў анімэ. Такім чынам японская няўрадавая арганізацыя World Vision наважыла натхніць палітыкаў на вялікія справы падчас чарговага саміту.

Лідары G7 у выглядзе кардонных супергерояў былі выстаўленыя ў фае арганізацыі, паведамляе "Еўрарадыё" са спасылкай на BBC.

Як паведамлялася раней, 26-27 траўня ў Японіі праходзіць саміт "Вялікай сямёркі". На ім будуць абмяркоўвацца барацьба з тэрарызмам, энэргетыка, сітуацыя з мігрантамі і інш.

Акрамя лідараў G7 у неафіцыйнай частцы саміта возьмуць удзел кіраўнікі Еўразвязу.

Апошнія навіны