BE RU EN

На выходныя ў Беларусі чакаецца да 28 градусаў цяпла

  • 26.05.2016, 12:51

У пятніцу ўдзень месцамі кароткачасовыя дажджы.

27 траўня ўночы пераважна без ападкаў. Удзень месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы +6... +12°С, максімальная ўдзень +20.. +25°С, у паўднёвых раёнах да +27°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці, паведамляе pogoda.by.

28-29 траўня тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам вільготных цёплых няўстойлівых паветраных мас. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уночы месцамі, удзень на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы: 28 траўня +8... +14°С, 29 траўня +11 ... +16°С; максімальная ўдзень +21... +28°С.

Апошнія навіны