BE RU EN

Вяскоўцам выдзелілі для вырошчвання бульбы поле, ужо засеянае аўсом

  • 26.05.2016, 12:25

Жыхарам вёскі Жычын Бярозаўскага раёна давядзецца ўсё лета змагацца за ўраджай бульбы.

Мясцовае кіраўніцтва забылася пакінуць жыхарам вёскі поле для бульбы, і вылучыла гектар, дзе ўжо пасеяны авёс. Людзі абураюцца гэтай безгаспадарчасцю, якая ўдарыць ім па кішэні, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Хоць гэта страты і для самой гаспадаркі, - кажа мясцовая жыхарка Зоя Рамановіч. - Тэлефаную кіраўніцтву, пытаюся: «Пятровіч, можаш нас на іншае поле перакінуць?» «Не, будуць даваць там жа». Кажу: «Дык там жа засеяна аўсом». Нічога страшнага, адказвае, і авёс будзе расці, і бульба».

На думку вяскоўцаў, добры гаспадар такога не дапусціў бы ніколі. Але ў калгасах-саўгасах такое дапусціць можна. Бо за канкрэтную справу ніхто асабіста не адказвае і не выплачвае страты, пакуль самі гаспадаркі датуюцца з дзяржаўнага бюджэту.

Апошнія навіны